top of page

І закрынічыла тут жыццё

Адкрыць школу першага верасня не ўдалося, будаўнікі завяршалі работы і ўжо 16 лістапада 1952 года празвінеў першы святочны школьны званок. Да гэтага часу быў прызначаны першы дырэктар школы – Рамановіч Раман Калістратавіч, настўнік гісторыі і рускай мовы і літаратуры, былы франтавік. Ён са сваей сям’ёй (жонка і двое дзяцей – Кім і Ліля) жылі ў школе (цяперашняя сталовая), дзе была печ і пліта. Замест электрычнай лямпачкі гарэла керасінавая лямпа ў класах і ў кватэры дырэктара, бо электрычнасці яшчэ не было, пазней на падворку школы пабудавалі маламагутную падстанцыю.

Першымі настаўнікамі былі многія былыя франтавікі, і тыя хто працаваў у рускай сярэдняй школе. Усе педагогі, увесь калектыў былі напоўнены імкненнем да ведаў, да стараннай вучобы і да мэтанакіраванай працы, бо разумелі, што веды – найкаштоўнейшы скарб, бо і неўкрадзеш, незгубіш, не знішчыш.

bottom of page