Будаўніцтва школы
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 17 верасня 1939 года ў Смаргоні былі адкрыты руская сярэдняя, беларуская, польская і яўрэйская сямігадовыя школы. Вялікая Айчыная вайна перарвала развіццё народнай адукацыі. Пасля вызвалення горада Смаргоні ад нямецка-фшысцкіх захопнікаў 4 ліпеня 1944 года руская школа размяшчалася ў трох будынках па вуліцы Святлянскай. У 1945 годзе школа пераехала ў адрымантаваны будынак насупраць Кальвінскага збору – касцёлу, а ў 1950 годзе 12 першых выпускнікоў атрымалі атэстаты сталасці. У гэты ж год было прынята рашэння Смаргонскім райкамам партыі аб узвядзенні новага будынку школы, гэта нашай – першай школы.
Будавалі школу не толькі жыхары горада, але і навакольных вёсак: Укропінкі, суцькава, Гарыдзенят, Вайнідзенят, Кушлян. Сярод іх муляры і тынкоўшчыкі, бляхары і пячнікі, рознарабочыя. Адных толькі печак было складена 36. Працавалі ў 3 змены. Многія працавалі сем’ямі – Кузьма І.Б. і В.П. і яе брат Грэцкі І.С. У асноўным гэта былі франтавікі. За поспехі ў будаўніцтве школы многія былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі. Прэміямі і ўпершыню бясплатнай пуцёўкай ў горад старажытны Рыгу.
Адначасова з будаўніцтвам школы высаджваліся пладовыя дрэвы ў школьным садзе і прышкольны доследны ўчастак – агарод і кветнікі.
Каля ўваходу ў будынак школы была выканана скульптурная кампазіцыя – Ленін Ул. І., а так сама піянер і піянерка, якія гасцінна запрашалі ў школу.