top of page

Сустрэча з Уладзімірам Васільевічам Церабун

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў гісторыка-краязнаўчым музеі быў праведзены музейны ўрок мужнасці, прысвечаны малой Радзіме. Гаспадарамі і галоўнымі асобамі музея былі рабята 4 “А” класа і іх класны кіраўнік Козел Святлана Вячеславаўна. Загадзя настаўніца параілася, з выкладчыкам гісторыі, супрацоўнікам музея школы аб плане правядзення такога ўрока.

Усё атрымалася па задумцы педагогаў. Больш таго, быў запрошаны на ўрок былы выпускнік школы, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Васільевіч Церабун. Вучні распачалі ўрок у музеі з гімна школы, а далей слухалі і ўдзельнічалі ў гутарцы аб малой Радзіме, месцы, дзе зрабілі першыя крокісвайго маленства. З замілаваннем слухалі рабята госця ўрока. Ён даў вучням наказ і вялікі запавет: вучыцца, вучыцца і вучыцца.






0 comments

Comments


bottom of page